Вайскоўцы дэмантуюць дах з хаты ў Солсберы, у якой раней пражываў былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, а таксама гаража, што знаходзіцца каля дома, паведамляе газета The Telegraph.
Паводле выдання, уладальнікі суседніх з домам Скрыпаля будынкаў атрымалі паведамленне за подпісам кіраўніка мясцовага ўпраўлення аховы здароўя Трэйсі Дашкевіч, у якім гаворыцца, што дэмантаж канструкцый пачнецца ў студзені 2019 года і зойме да чатырох месяцаў.
Выдаліць дахі вырашана ў рамках аперацыі па ачыстцы будынкаў, якія знаходзіліся пад уздзеяннем нервова-паралітычнага агента, якім у сакавіку 2018 года былі атручаны Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. На думку экспертаў, яд быў нанесены на ручку ўваходных дзвярэй дома Скрыпаля.
0
0
0
0
0
0