Сёння прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супернікам пары БАТЭ — ХІК (Хельсінкі) будзе пераможца пары «Карабах» (Азербайджан) — «Кукесі» (Албанія).

«Карабах» (каманда гуляе ў Баку) у мінулым годзе гуляў у групавой стадыі ЛЧ разам з «Чэлсі», «Ромай» і «Атлетыка». Прычым з мадрыдскім клубам, які потым выйграў Лігу Еўропы, двойчы згуляў унічыю. Некалькі тыдняў таму у азербайджанскі клуб перайшоў галкіпер зборнай Ісландыі Ханес Хальдаурсан.

Матчы гэтай стадыі пройдуць 7-8 і 14 жніўня. Пераможца выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ і, як мінімум, гарантуе сабе месца ў групавым турніры Лігі Еўропы

Першы ж матч БАТЭ — ХІК пройдзе ў Барысаве 25 ліпеня (пачатак а 20-й). Гульня ў адказ — праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0