Падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы члены пілатажнай групы Patrouille de France пераблыталі колеры ў сцягу Францыі, які яны павінны былі «намаляваць» у небе, перадае тэлеканал BFM.

У выступе бралі ўдзел дзевяць самалётаў — па тры на кожны з колераў сцяга. Пілот, які ляцеў крайнім справа, замест сіняга дыму выпусціў чырвоны.

Раней падчас мерапрыемства сутыкнуліся двое матацыклістаў, якія выконвалі манеўры перад прэзідэнтам краіны Эманюэлем Макронам.

Удзел у парадзе ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі ўзялі 4,2 тыс. вайскоўцаў, 220 аўтамабіляў, 250 коней, 64 самалёты і 30 верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0