Пракуратура пачала расследаванне па факце ўзнікнення 10-метровай варонкі на жылой вуліцы ў італьянскай сталіцы, у якую паваліліся сем аўтамабіляў.

У сераду ўвечары ў раёне вуліцы Балдуіна адбылося абвальванне часткі грунту падчас будаўнічых работ. Глыбіня варонкі склала 10 метраў. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але жыхароў суседніх будынкаў эвакуіравалі ў якасці меры засцярогі.

Інфармацыйнае агенцтва ANSA паведаміла, што пракуратура апытала ўладальніка нерухомасці і кампанію, якая займаецца будаўніцтвам дарогі, і пачала следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?