У праграме на Гродзенскім тэлебачанні Юрый Караеў, згадваючы падзеі 2020 года, выказаўся пра асаблівасці «заходняй дэмакратыі»:

«Усе некамерцыйныя арганізацыі <…> гадамі спрабавалі ў нашым народзе пасеяць паняцце «дэмакратыя — гэта свабода асобы, абавязковая змяняльнасць улады».

Іншымі словамі — заходні ўзор жыцця, узор дэмакратыі — чатыры гады, максімум восем і лідар краіны павінен абавязкова сысці. Ды і паняцця «лідара» няма. Ёсць нейкі наняты ўпраўляючы».

Юрый Караеў Юрий Караев Yury Karaev

У кабінеце Караева вісяць як мінімум два партрэты Лукашэнкі. Скрын відэа: grodnoplus / YouTube

Караеў лічыць, што такое разуменне дэмакратыі пярэчыць менталітэту беларусаў:

«Усё гэта цалкам супярэчыць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася. І мы гэты шлях намацалі, калі ў нас моцны кіраўнік рэспублікі, якога народ выбраў.

Караеў выступае за тое, каб Лукашэнка кіраваў як мага даўжэй.

Чытайце таксама:

Караеў абвінаваціў беларусаў тымі ж словамі, якімі Гітлер абвінавачваў яўрэяў і марксістаў

Караеў расказаў, ці ёсць у яго ахоўнік, і праспяваў на БТ песню «Любэ»

«Караеў асабіста прасіў суд пакараць мяне». Былы палітвязень-інвалід расказаў пра выпрабаванні за кратамі, Ашурка, Гундара і «маньякаў-ментоў»

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
53