Віцебскі аблвыканкам абвясціў тэндэр на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт бытавых сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання арыентыровачным коштам 7000 рублёў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Гэты тэндэр прадугледжвае працы на працягу 2018 года па праверцы і тэхнічнаму абслугоўванню вентылятараў, электрарухавікоў, рэлейных сістэм вузлоў кіравання, цеплаабменных установак, паветраных клапанаў, фільтраў і іншых прылад сістэм кандыцыянавання.
Гэтыя работы будуць аплачваць са сродкаў бюджэту Віцебскай вобласці. У 2017 годзе абслугоўванне сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання аблвыканкама абышлося бюджэту ў 6631 рубель 94 капейкі.
0
0
0
0
0
0