Жыхар Мёрскага раёна трымаў у няволі на сваім падворку казулю, паведамляе сайт Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Інфармацыя аб утрыманні ў няволі казулі на падворку аднаго з жыхароў вёскі Валкоўшчына паступіла ў Браслаўскую міжраённую інспекцыю 24 жніўня.

У загоне інспектары выявілі сяголетка казулі. «Гаспадару» яе перадаў знаёмы механізатар ААТ «Любінова», злавілі жывёлу на полі каля вёскі Румішча. За свае дзеянні абодвум мужчынам трэба будзе адказаць па законе: аднаму — за незаконны адлоў казулі з асяроддзя пражывання, другому — за незаконнае ўтрыманне яе ў няволі. Жывёла перададзена ў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» для ўтрымання ў дэманстрацыйным вальеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0