Журналісты недзяржаўных СМІ ў рэгіёнах атрымліваюць з КДБ адабраныя сёлета ў красавіку дакумэнты і кампутары.
Ахвярамі ператрусаў і допытаў сталі тады амаль 20 чалавек.
Сёньня журналістка з райцэнтру Бяроза Тамара Шчапёткіна паведаміла, што яе кампутар «вярнулі. Прывезьлі ў хату. Я дзеля гэтага езьдзіла нават у пракуратуру Менску, каб асабіста прывезьці дазвол бярозаўскім супрацоўнікам КДБ і аддаць ім у рукі. І праз два дні пасьля гэтага атрымала свой кампутар».
Ператрусы 27 сакавіка прайшлі ў кватэрах амаль 20 рэгіянальных журналістаў. Падставай быў ордэр, выдадзены па старой справе пра сатырычныя мультфільмы пра Лукашэнку.
0
0
0
0
0
0