Школаў зь беларускай мовай навучаньня у двухмільённай сталіцы пакуль усяго шэсьць:
- Гімназія № 4, (вул. Кунцаўшчына, 18. http://gymn4.minsk.edu.by/. Расейскамоўны сайт: http://www.sbng.narod.ru/)
-
Гімназія № 14 (вул. Васьняцова, 10. http://gymn14.minsk.edu.by/)
-
Гімназія № 9 (Сядых, 10, дзьвюхмоўны сайт http://gymn9.minsk.edu.by/ )
-
Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45. http://gymn23.minsk.edu.by/)
-
Гімназія № 28 на базе сярэдняй школы № 2 (Ракасоўскага, 93, http://sch2.minsk.edu.by/)
-
Школа № 60 (Лібкнехта, 82. http://sch60.minsk.edu.by/)
Разгарнуць мапу на ўвесь экран
Шэсьць школаў — гэта мала ў параўнаньні зь іншымі нацыямі. Але гэта шмат у параўнаньні з савецкім часам, калі на ўвесь Менск не было ніводнае.
Паводле кіраўніка Таварыства беларускай школы Алеся Лозкі, калі бацькі хочуць вучыць дзіцё па-беларуску, гэта часта становіцца іхняй праблемай. Яны мусяць самі сабраць цэлую клясу, каб начальства палічыла выкладаньне па-беларуску мэтазгодным. У выніку многія людзі вымушаныя вазіць дзяцей за многа кварталаў у адзіную белмоўную школу на цэлы раён.
«Калі мы спрабавалі знайсьці бацькоў, якія б аддалі дзетак у беларускамоўную клясу, нам не дазвалялі нават наклеіць абвестку ў школе, — распавядае Алесь Лозка. — А калі бацькі тэлефанавалі да дырэктара, той адказваў, што ў іх няма ніводнай заявы на беларускамоўнае навучаньне, таму, маўляў, запісвайцеся ў расейскамоўную клясу». Вось такая сытуацыя трапляецца найчасьцей.
Чэсьць і слава тым пэдагогам і бацькам, якія трымаюць беларускамоўныя школы на сваім энтузіязьме.