Абрад пахавання мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана адбудзецца сёння ў Лондане.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку святар Сяргей Стасевіч.

Пахавальная служба адбудзецца ў царкве святой Марыі ва Усходнім Фінчлі (St. Mary's church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG. Гэтая царква знаходзіцца насупраць брамаў могілак святога Панкрата (Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), куды цела айца затым будзе перавезенае і аддадзенае зямлі.

Пачатак абраду пахавання ў царкве — 11:00 паводле лонданскага часу (13:00 па Мінску).

Айца Аляксандра Надсана пахаваюць на беларускай дзялянцы могілак св. Панкрата ў паўночным Лондане, фота Наталлі Гардзіенкі

Айца Аляксандра Надсана пахаваюць на беларускай дзялянцы могілак св. Панкрата ў паўночным Лондане, фота Наталлі Гардзіенкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0