Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў Тбілісі з двухдзённым дзяржаўным візітам увечары 22 красавіка.

У рамках візіту запланаваныя сустрэчы з грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі, прэм'ерам Іракліем Гарыбашвілі, Каталікосам — Патрыярхам усёй Грузіі Ільёй Другім, паведамляе newsgeorgia.ru.

«З палітычных тэм у першую чаргу я б падкрэсліў важнасць такіх, як палітыка падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, падтрымка палітыкі непрызнання (незалежнасці Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну).

Што тычыцца напрамкаў эканомікі, гандлю і турызму — у гэтых сферах будуць аформленыя пагадненні», — заявіў дарадца прэзідэнта Грузіі па міжнародных адносінах Тэнгізам Пхаладзэ на брыфінгу ў аўторак, 21 красавіка.

У пятніцу, 24 красавіка, запланавана паездка Лукашэнкі ў Батумі, дзе ён сустрэнецца з кіраўніком урада Аджарскай аўтаномнай рэспублікі Арчылам Хабадзэ, агледзіць мясцовыя прадпрыемствы, а таксама наведае канцэрт. Акрамя таго, Лукашэнка будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання дамовы аб гарадах-пабрацімах паміж Батумі і Брэстам.

Кіраўнік Беларусі пакіне Грузію 24 красавіка, дадае newsgeorgia.ru.

Гэта першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэту краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0