У нядзелю ў Парыжы невядомыя апаганілі імправізаваны мемарыял, прысвечаны памяці загінулых падчас тэрактаў 7-9 студзеня гэтага года.
AFP/Getty Images
Пра гэта паведамляе выданне The Telegraph.
Ужо чацвёрты раз за месяц вандалы знішчаюць імправізаваны мемарыял з кветак, запісак і фатаграфій.
«Гэта не вецер і не дождж гэта зрабілі, таму што былі знішчаны нават тыя кветкі і запіскі, якія былі старанна замаскіраваныя», — сказала кіраўнік групы «17 Ніколі зноў» Сабрына Деліры, якая і стварыла мемарыял.
«Калі гэта здаралася раней, мы ўсё паправілі, нічога нікому не сказаўшы, але гэта ўжо занадта», — адзначыла яна.
Па словах удзельнікаў групы, шкода ад папярэдніх нападаў была меншай, але ў гэты раз група падала скаргу ў паліцыю.
Мемарыял стаў знакавым месцам для парыжан і гасцей горада, мінакі часта спыняюцца каля яго, чытаюць запіскі і ўшаноўваюць загінулых.