За год працы творчая група ініцыятывы «Кнігі дзеткам» напісала, агучыла і праілюстравала 16 кніг — як аўтарскіх, так і народных казак. Іх можна паслухаць па-беларуску і па-англійску, на запісах пазнаюцца галасы паэта Андруся Такіданга, спявачки Русі і Юрыя Жыгамонта (вядоўца «Падарожжаў дылетанта»).
Праграму «Кнігі дзеткам» можна бясплатна спампаваць на iPad з iOS 6 і навейшымі версіямі.
У хуткім часе аўтары абяцаюць выдаць і версію для Android.
Спампаваць «Кнігі дзеткам» для iPad >>>
Чытайце таксама: Цяпер «не маўчаць па-беларуску» змогуць і ўладальнікі Android
0
0
0
0
0
0