Замаскварэцкі раённы суд Масквы змякчыў кваліфікацыю дзеянняў братоў Аляксея і Алега Навальных па справе «Іў Рашэ», паведамляюць расійскія агенцтвы са спасылкай на прэс-рэліз суда. Аляксей Навальны, тым часам, прапанаваў расійскай апазіцыі новую тактыку.

Калі раней гаворка ішла аб 4-й частцы артыкула 159 КК РФ («Махлярства»), то ў выніку браты праходзілі па 2-й і 3-й частках артыкула 159.4 КК РФ («Махлярства ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці»), вынікае з прэс-реліза.

У канцы снежня Аляксей Навльны быў прысуджаны да 3,5 гадоў умоўна, а яго брат Алег атрымаў рэальны тэрмін той жа працягласці. Вынясенне прысуду было нечакана перанесена з 15 студзеня 2015 года на 30 снежня 2014.

Суд таксама паведаміў, што Федэральная служба выканання пакаранняў чатыры разы хадайнічала аб змяненні меры стрымання Навальнаму, які знаходзіўся пад хатнім арыштам. У прэс-рэлізе суда не ўдакладняецца, аб якой меры стрымання прасіла ФСВП.

Аляксей Навальны мае намер арганізаваць у другой палове лютага масавыя акцыі супраць карупцыі, у падтрымку незалежнай судовай сістэмы і за сумленныя выбары. Пра новую тактыку акцый апазіцыі Навальны напісаў у сваім блогу.

Па словах апазіцыянера, на ўладу могуць паўплываць толькі людзі на вуліцах. Ён прапануе весці падрыхтоўку не толькі праз сацыяльныя сеткі, але і з дапамогай агітатараў, выкарыстоўваючы вопыт акцый салідарнасці з ахвярамі тэрарызму ў Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?