Дзіця загінула на пажары ў пасёлку Ждановічы Мінскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Зялёнай паступіла 8 лістапада ў 21.15. Па прыбыцці да месца выкліку першага падраздзялення МНС было адкрытае гарэнне ў кухні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, маці дома не было, старэйшая дачка была на працы, сярэдні сын — у суседзяў. Хлопчык 2002 нараджэння застаўся дома адзін.

Калі сярэдні сын вярнуўся, то выявіў у кухні пажар і малодшага брата, які ляжаў на падлозе. Ён вынес браціка на вуліцу і паклікаў на дапамогу суседзяў.

Дактары пазней канстатавалі смерць дзіцяці. Яго брат з атручваннем прадуктамі гарэння лёгкай ступені шпіталізаваны.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што былі парушаныя правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?