Томас Тыджэй Лэйн, таксама вядомы як «стралок з Агаё», які ў лютым 2012 года расстраляў ў школе сваіх аднагодкаў, змог збегчы з турмы разам з двума сукамернікамі. Аднаго з іх ужо ўдалося злавіць, паведамляе Associated Press, спасылаючыся на звесткі мясцовай паліцыі.

Цяпер паліцыянты шукаюць 19-гадовага «стрэлка з Агаё» і другога яго сукамерніка ў лесе і горадзе Ліма штата Агаё, у якім знаходзіцца турма Allen. У паліцыі мяркуюць, што ўцекачы не ўзброеныя, але пры гэтым лічаць іх небяспечнымі.

Інфармацыі аб тым, як злачынцам удалося збегчы, пакуль няма. Жыхароў раёна, у якім размешчана турма, папрасілі замкнуць дзверы і вокны. Акрамя таго, паліцыянты ўжо звязаліся з сем'ямі ахвяраў і пацярпелых ад страляніны ў школе ў 2012 годзе, каб даць ім ахову.

У 2013 годзе Томас Тыджей Лэйн прызнаў сваю віну ў забойстве трох школьнікаў з горада Шардоне. На той момант, калі ён ладзіў стральбу, яму было 17 гадоў, і ён так і не змог растлумачыць, чаму гэта зрабіў.

Як нагадвае «Інтэрфакс», у той дзень падлетак прыйшоў у школьную сталовую і падчас сняданку адкрыў стральбу з паўаўтаматычнай пісталета Ruger Mk III 22-га калібра, з-за чаго трое школьнікаў памерлі ад атрыманых раненняў і яшчэ трое пацярпелі - адзін з іх застаўся інвалідам. Невядома, колькі яшчэ было б ахвяраў, калі б Лэйна ня абяззброіў футбольны трэнер Фрэнк Хол.

Суд прысудзіў «стрэлка з Агаё» да трох пажыццёвых тэрмінаў без права на вызваленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?