Ізноў наступствы спайсу: «Сеат» вылецеў на аўтобусны прыпынак, збіў два слупы і жанчын.

Усё гэта здарылася сёння недзе пасля 6.00 на вуліцы Белуша ў Гродне, паведамляе ДАІ Гродна.

Хлопец, якога выцягнулі з-за руля, быў у стане такога наркатычнага ап'янення, што не мог адказаць нават на элементарныя пытанні: як яго зваць, колькі яму гадоў… У будынку ДАІ ён працягваў пасміхацца, плявацца, гугукаць.

А на дарозе ўсё выглядала так. «Сеат» выскачыў на тратуар, пранёсся паміж слупамі і дрэвамі. Абмінуў прыпаркаваную «БМВ» і павільён аўтобуснага прыпынку, перасёк праезную частку вуліцы Белуша, на тратуары знёс два спараваныя металічныя слупы. Збіў ля прыпынку дзвюх жанчын: адна загінула, другую даставілі ў бальніцу. Ударыў у металічны плот. Змяў два яго пралёты. Вылецеў на ахоўваную стаянку, дзе яго спыніў «Пежо», у які ён урэзаўся.

Будзе распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0