Па сканчэнні Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) апублікаваны новы рэйтынг тэнісістак.

Беларуска Вікторыя Азаранка пакінула Топ-20 і займае цяпер 24-ы радок з 1813 баламі. У Топ-20 Азаранка знаходзілася з мая 2008 г.

На US Open былая першая ракетка свету прайграла ў 1/4 фіналу.

Першая дзясятка: Серэна Уільямс, Сімона Халеп, Петра Квітава, Марыя Шарапава, Агнешка Радванска, На Лі, Эжэні Бушар, Ангеліка Кербер, Каралін Вазняцкі, Ана Іванавіч.

23-е месца ў расіянкі Святланы Кузняцовай, іспанка Гарбінье Мугуруса — 25-я.

Беларуска Аляксандра Сасновіч — 97-я (узнялася на 23 пазіцыі), Вольга Гаварцова — 114-я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0