itar-tass.com

itar-tass.com

У расійскім урадзе не выключаюць увядзення абмежаванняў на пралёт самалётаў над тэрыторыяй РФ, калі краіны Захаду ўвядуць новыя сектаральныя санкцыі супраць Расіі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю газеце «Ведомости».

«Ці будуць новыя санкцыі — трэба ў іх (краін Захаду) спытаць, але, калі будуць санкцыі, звязаныя з энергетыкай, далейшыя абмежаванні для нашага фінансавага сектара, нам прыйдзецца адказваць асіметрычна», — сказаў ён.

«Напрыклад, абмежаванні ў транспартнай сферы», - дадаў прэм'ер.

«Мы зыходзім з таго, што ў нас дружалюбныя адносіны з нашымі партнёрамі, і таму неба над Расіяй адкрыта для пралёту, але, калі нас абмяжоўваюць, нам прыйдзецца адказваць», — заявіў Мядзведзеў.

«Калі заходнія перавозчыкі будуць лётаць па-за нашай паветранай прасторай, гэта можа прывесці да банкруцтва многіх авіякампаній, якія і так балансуюць на мяжы выжывання», — падкрэсліў ён.

Разам з тым кіраўнік урада выказаўся супраць такога развіцця падзей.

«Гэта дрэнная гісторыя; проста хацелася б, каб нашы партнёры ў нейкі момант гэта ўсвядомілі», - сказаў ён. Мядзведзеў таксама паскардзіўся з нагоды ўжо абвешчаных санкцый у дачыненні да Расіі: «Я спадзяваўся, што нашы партнёры будуць разумнейшыя».

Мядзведзеў таксама адзначыў, што ўвядзенне мер у адказ было вымушаным. «Не мы гэта пачалі», — нагадаў ён.

«Мы і так вельмі доўга цярпелі; хацелася адказаць раней, але была пазіцыя прэзідэнта — не рэагаваць на гэтыя дзеянні», — расказаў прэм'ер.

«Але калі ўжо прайшло некалькі хваляў санкцый, давялося прымаць рашэнне», - дадаў кіраўнік урада.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што меры былі старанна прапрацаваны. «Ніколі ні прэзідэнт, ні ўрад не прымаюць такіх рашэнняў спантанна», - адзначыў ён.

Мядзведзеў не стаў удакладняць, колькі, на яго думку, будзе доўжыцца вайна санкцый. «Калі нашы партнёры возьмуцца за розум і ўся гэтая бессэнсоўная гісторыя з санкцыямі згорнецца, мы паставімся да гэтага адпаведна», — адказаў ён.

Паводле слоў расійскага прэм'ер-міністра, санкцыйныя вайны не садзейнічаюць міру ва Украіне, а, наадварот, ставяць пад пагрозу сістэму бяспекі ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?