У Нікарагуа каля аэрапорта горада Манагуа позна вечарам 6 верасня упаў невялікі метэарыт, заявіла афіцыйны прадстаўнік урада краіны Расарыа Мурыльа.

Па словах Мурыльа, на месцы падзення ўтварыўся кратэр дыяметрам 12 метраў і глыбінёй пяць метраў. Для пошукаў і вывучэння фрагментаў метэарыта ў Нікарагуа стварылі камісію з навукоўцаў, прадстаўнікоў уладаў Манагуа і ўзброеных сіл.

Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік урада Нікарагуа, падзенні метэарытаў маюць патрэбу ў вывучэнні на ўзроўні экспертаў, каб даць шырокай публіцы навуковае тлумачэнне.

Падчас падзення метэарыт распаўся на часткі, якія могуць знаходзіцца на дне кратэра. Пры ўдары касмічнага цела аб зямлю сейсмографы зарэгістравалі сейсмічную хвалю, якая ўзнікла прыкладна за адну секунду.

Паводле навукоўцаў, гэта другі метэарыт, які ўпаў на тэрыторыю Нікарагуа ў сучаснай гісторыі краіны. Першы метэарыт быў дастаткова буйным і ўпаў у 2007 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0