Расія паставіць у 2014 годзе ў Беларусь 23 млн т нафты. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі РФ Вольга Голант.

Такі аб'ём прадугледжаны падпісаным нафтавым балансам на бягучы год. Балансам прадугледжваецца пастаўка 21 млн т нафты па трубаправодзе і 2 млн т нафты чыгуначным транспартам.

Прадстаўнік міністэрства дадала, што гэта індыкатыўны баланс, фактычна пастаўкі будуць ажыццяўляцца зыходзячы з тэхнічных магчымасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?