Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражаць з цяперашніх 3000 да 3700 рублёў з 1 красавіка.
«З 1 красавіка адбудзецца павышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце Мінска да 3700 рублёў», — паведаміў чытач на гарачую лінію TUT.BY 27 сакавіка.
У Мінсктрансе не пацвердзілі і не абверглі чуткі аб павышэнні платы за праезд з 1 красавіка.
Памочнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Зоя Лабаты паведаміла, што афіцыйнай інфармацыі з гэтай нагоды няма.
«Паперы дзесьці «ходзяць» на ўзгадненні. Афіцыйна яшчэ нічога няма, таму пакуль мы нічога сказаць не можам», — удакладніла суразмоўца.
Раней у сакавіку ўжо ўзнікалі чуткі, што чарговае падаражанне праезду адбудзецца з 1 красавіка, а наступнае — да чэмпіянату свету па хакеі. Тады ў «Сталічным транспарце і сувязі», і ў «Мінсктрансе» іх не пацвердзілі.
Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэў з 1 снежня 2013 года. Цяпер кошт адной паездкі складае 3000 рублёў.