Прысуд па справе былога начальніка Сакратарыята савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага будзе абвешчаны ў Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка.
Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Бядрыцкі быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка 2011 года. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (часткі 3 і 4 артыкула 210 КК) і ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Бядрыцкі звяртаўся да прэзідэнта з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак яно не было задаволена.

Судовы працэс пачаўся восенню 2012 года і праходзіў у закрытым рэжыме.

***

    Глеб Бядрыцкі нарадзіўся 27 студзеня 1974 года ў Наваполацку Віцебскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2000-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці «сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». Працаваў у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, пасольстве Беларусі ў Германіі, апараце Савета міністраў. Пасаду начальніка Сакратарыята савета рэспублікі заняў у верасні 2003 года. Узнагароджаны ганаровай граматай нацыянальнага сходу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?