Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) Пётр Пракаповіч, як чакаецца, з 16 мая прыступіць да выканання сваіх абавязкаў пасля аперацыі на сэрца,
паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў банкаўскіх колах.

«Да 13 мая кіраўнік Нацбанка знаходзіцца на бальнічным. Як чакаецца, калі бальнічны ліст яму падоўжаны не будзе, то з панядзелка, 16 траўня ён выйдзе на працу», — сказала крыніца.

Паводле яго слоў, у сувязі з тым, што П. Пракаповіч неўзабаве ў поўным аб’ёме прыступіць да кіраўніцтва НББ, банкі на наступным тыдні чакаюць ад рэгулятара крокаў па уніфікацыі абменнага курса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?