Ляшкевіч расказаў, што ў пачатку студзеня гэтага года ляжаў у Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы ў інфекцыйным аддзяленні. Сем гадоў памяшканні былі закансерваваныя, а цяпер зноў адкрытыя, калі з'явілася патрэба ў новых ложках.
Пабытовыя ўмовы там былі жахлівыя. Ляшкевіч вырашыў іх зняць на камеру, пасля чаго адправіў відэа свайму сябру ў Германію. Пазней відэа было выкарыстана ў відэароліку аднаго з Youtube-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
Ляшкевіч у «пакаянным» відэа заяўляе, што з'яўлення відэа менавіта там не чакаў, увогуле падтрымлівае лекараў і нават абяцаў аказаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню.
Негатыўныя факты, паказаныя Сяргеем Ляшкевічам у знятым у бальніцы відэа, такія:
-
драўляныя збуцвелыя вокны прадзімае вецер;
-
электраправодка вельмі старая;
-
сцены абадраныя;
-
з разетак тырчыць нешта незразумелае;
-
тэмпература ў санвузле ўсяго толькі + 14;
-
дзверы на вуліцу знаходзяцца проста побач з палатай.
Праўдзівасці знятых фактаў сілавікі не адмаўляюць, чалавек фактычна пацярпеў толькі за тое, што іх задакументаваў.





