Восем чалавек загінулі ў ДТЗ з мікрааўтобусам у Крыме, які сутыкнуўся з грузавіком, паведамілі tass.ru у прэс-службе ГУ МНС Крыма.
Аварыя адбылася каля 06:40 у Белагорскім раёне на аўтадарозе «Таўрыда», каля вёскі Русакоўка.
Паводле МУС, папярэдне прычынай аварыі стала тое, што кіроўца маршруткі заснуў за рулём.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, які рухаўся з Белагорска ў Сімферопаль, сутыкнуўся з «Камазам» з прычэпам, які стаяў. На борце было 15 чалавек, з іх восем загінулі. [У аўтобусе] былі двое дзяцей, яны не пацярпелі», — паведамілі ў прэс-службе.
Паводле медыкаў, кіроўца мікрааўтобуса загінуў. Пацярпелых шпіталізуюць у бальніцы. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.
Пасля аварыі шпіталізаваныя ці то чатыры, ці то шэсць чалавек — інфармацыя ўдакладняецца. У іх ліку цяжарная жанчына 18 гадоў. Яшчэ аднаго не давезлі да бальніцы. Сярод ахвяр аварыі, паводле медыкаў, ёсць 17-гадовы падлетак.





