У інтэрнэце набіраюць папулярнасць фатаграфіі ўрачыстага адкрыцця з разразаннем чырвонай стужачкі металічнай агароджы ў Магілёве.

Чытайце таксама: У Магілёве пры ўдзеле Ігара Марзалюка ўрачыста адкрылі… новыя поручні ФОТЫ

У цырымоніі ўзяў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк.

Расійскае выданне «Политика Сегодня» спытала ў дэпутата пра дарэчнасць цырымоніі з чырвонай стужачкай у лесе.

«Ды каго гэта хвалюе? Чаму такія пытанні задаюць мне расійскія журналісты? Мяне ніводны беларускі СМІ не спытаў пра стужачку! Зрабіце спачатку нешта самі!» — адказаў Марзалюк.

Дэпутат распавёў, што металічныя агароджы замест старых драўляных і дарожнае пакрыццё ўсталявалі, не патраціўшы бюджэтных грошай. Паводле яго слоў, ён прыцягнуў сацыяльна-адказных бізнэсменаў і яны адгукнуліся.

«Чырвоная стужачка — гэта нармальны сімвал. Сімвал станоўчых пераменаў. А што, трэба было зусім без свята зрабіць? Там жывуць пенсіянеры, мае выбаршчыкі. Яны прасілі мяне зрабіць гэтае свята. Мы вырашылі, што з улікам гэтых светлых святаў — і памінання ўсіх продкаў, і самага вялікага свята, 9 Мая — такі невялікі падарунак», — сказаў Марзалюк.

І дадаў, што ў Беларусі асабліва імкнуцца клапаціцца пра старэйшае пакаленне ў прыклад «суседняй братэрскай дзяржаве».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру