Фінская прэм'ерка, якая нядаўна прайграла выбары, разводзіцца з мужам

Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын паведаміла ў інстаграме, што яны з мужам Маркусам Райкяненам падалі на развод.

10.05.2023 / 21:36

Сана Марын і Маркум Райканен на прыёме ў гонар Дня незалежнасці Фінляндыі 6 снежня 2022 года. Фота: Benjamin Suomela / Yle

Марын і Райканен пажаніліся крыху менш за тры гады таму, у пачатку жніўня 2020 года. Вяселле адсвяткавалі ў рэзідэнцыі Кесяранта.

Увогуле ж пара пазнаёмілася, калі ім было па 18 гадоў. Усяго ж Сана і Маркус былі разам каля 19 гадоў. 

Сана Марын адзначыла, што яны з хутка ўжо былым мужам па-ранейшаму застаюцца лепшымі сябрамі і любячымі бацькамі.

37-гадовая Сана Марын пакуль яшчэ выконвае абавязкі прэм'еркі Фінляндыі, але неўзабаве мусіць гэтую пасаду пакінуць, бо яе Сацыял-дэмакратычная партыя на парламенцкіх выбарах 2 красавіка заняла толькі трэцяе месца. Прашэнне аб адстаўцы яна падала адразу пасля падвядзення вынікаў выбараў.

Увогуле ж яна ўзначаліла ўрад у канцы 2019 года ва ўзросце ўсяго 34 гады, стаўшы тады наймаладзейшай з кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ва ўсім свеце. Ды нават і цяпер, праз тры гады, яна ўваходзіць у пяцёрку самых «юных».

За час прэм'ерства Сана Марын стала вядомай не толькі на радзіме, але і ва ўсёй свеце, бо часта рабілася дзеля сваіх свабодных нораваў і паводзін гераіняй свецкай хронікі.

Чытайце таксама:

36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Прэзідэнтка Еўракамісіі і прэм'ерка Фінляндыі расказалі, як змагаюцца з сэксізмам

Прэм'ерка Фінляндыі здала тэст на наркотыкі, і ў яе ўсё добра

Nashaniva.com