Райканен і Марын. Фота з сямейнага архіва.

Райканен і Марын. Фота з сямейнага архіва.

Былы футбаліст, а цяпер бізнэсовец нарадзіўся ў Хельсінкі 16 верасня 1985 года. Ён равеснік Марын.

Юнак з дзяцінства цікавіўся футболам. Перш чым стаць спартыўнай зоркай, ён скончыў сярэднюю школу, пасля чаго паступіў у прыватны ўніверсітэт. Вядома, што ва ўзросце 21 года ён далучаецца да футбольнага клуба TPV, за які гуляе да 2009 года. Займаў пазіцыю цэнтральнага форварда і дапамагаў камандзе выйграваць матчы.

Райканен на фота злева.

Райканен на фота злева.

У 2016 годзе Маркус заснаваў уласную кампанію Nordic Spark Oy, што спецыялізуецца на навуковых і кансультацыйных паслугах. Далей яму прапаноўваюць працу дырэктара па камунікацыях і старэйшага дарадцы ў транснацыянальнай кампаніі Generaxion Finland. А ў 2021 ён паведаміў, што зойме пасаду галоўнага аперацыйнага дырэктара і старэйшага дарадцы ў Henrico Digital, кампаніі, якая прапануе паслугі лічбавага бізнес-кансультавання.

Маркус зарабіў на жыццё не толькі сваёй футбольнай кар’ерай, але шмат грошаў яму таксама прынесла праца ў якасці бізнэсмена. Яго капітал на сёння складае каля 5 мільёнаў даляраў.

Пара сустракалася амаль 16 гадоў, перш чым юрыдычна замацаваць свой саюз і зладзіць вяселле у жніўні 2020-га. Пажаніліся ў Кесаранта, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзідэнцыя прэм’ер-міністаркі Фінляндыі. У іх ужо ёсць дачка Эма Амалія Марын, якой зараз 3 гады.

Марын і Райканен з дачкой. Фота з сямейнага архіва.

Марын і Райканен з дачкой. Фота з сямейнага архіва.

Клас
80
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4