Каментары Аляксандра Лукашэнкі з нагоды прызначэння новага амбасадара ў Будапешце былі апублікаваныя ў мясцовай прэсе, піша партал politics.hu.

«Венгрыя - гэта былая сацыялістычная краіна, з якой у нас у свой час былі добрыя адносіны. Нават не проста добрыя, а вельмі блізкія адносіны, - падкрэсліў Лукашэнка. - Там усё ж такі, асабліва пасля таго як яны наеліся «дэмакратыі» і рынкавай эканомікі, многія працверазелі».

Прэс-сакратар венгерскага ўрада Андраш Гіро-Сас сказаў, што гэтыя словы беларускага кіраўніка можна ўспрымаць толькі ў якасці жарту.

«Словы Лукашэнкі можна інтэрпрэтаваць толькі як жарт, таму што Венгрыя імкнецца рэагаваць на эканамічныя і сацыяльныя праблемы, з якімі сутыкаюцца ўсе еўрапейскія краіны ў рамках дэмакратыі і вяршэнства закона», - сказаў Гіро-Сас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?