На відэазапісах з камер назірання пасольства Літвы ў Мінску, атакаванага бутэлькамі з «кактэйлем Молатава» позна вечарам 6 лістапада, бачныя толькі два цёмныя сілуэты, якія хутка рухаліся. Немагчыма нават разабраць, мужчыны гэта ці жанчыны.

Пра гэта следчым органам паведамілі літоўскія паліцэйскія, супрацоўнікі службы бяспекі дыпмісіі.

Самі відэазапісы следству пакуль не перададзеныя.

Нагадаем, злачынства было ўчыненае 6 лістапада ў 22.48.
Двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава» на тэрыторыю літоўскай дыпламатычнай місіі, размешчанай у Мінску па адрасе вуліца Захарава, 68. Абедзве ёмістасці загарэліся, але ўзгаранне было своечасова лакалізаванае супрацоўнікамі службы бяспекі пасольства. Урону нанесена не было, паколькі бутэлькі ўпалі на тратуарную плітку.
Па выніках агляду тэрыторыі канфіскаваныя аб’екты, якія маюць значэнне для справы, па якой прызначаныя экспертызы (асколкі шкла, фрагменты бутэлек, узоры змесціва бутэлек).

Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за хуліганства, учыненае групай асоб (ч. 2 арт. 339 КК). Паводле звестак БелаПАН, зараз вырашаецца пытанне пра тое, на якім узроўні будзе расследавацца гэта справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?