Як паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 35-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем хуткай медыцынскай дапамогі з уключанымі светлавымі і гукавымі спецсігналамі, вечарам 5 лістапада каля 21-й гадзіны рухаўся па вуліцы Савецкай.

У салоне «хуткай» на працоўным месцы знаходзіліся фельчар, санітар, а таксама маці з аднагадовым дзіцём, якога ў цяжкім стане дастаўлялі ў дзіцячую бальніцу.

Вадзіцель «хуткай» выехаў на перакрыжаванне на забараняльны чырвоны сігнал святлафора, дзе адбылося сутыкненне з «ВАЗ 2108», які рухаўся злева ад яго на зялёны сігнал святлафора і рабіў паварот налева на вуліцу Савецкую.

У выніку сутыкнення аўтамабіль хуткай дапамогі пачало кідаць па праезнай частцы ў некіраваным заносе, аўтамабіль зрабіў спадарожнае сутыкненне з «БМВ 318», а затым на сустрэчнай паласе — з аўтамабілем «Опель Астра», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.
Пасля чаго машына хуткай дапамогі выехала за межы праезнай часткі, на левы па ходзе руху тратуар, дзе ў бакавым заносе ўрэзалася правым бокам у дрэва.
У выніку здарэння абодва медработнікі, якія знаходзіліся ў салоне, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў бальніцу. Хлопчык, якога перавозіла хуткая дапамога, не пацярпеў.
Яго змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы па раней пастаўленым дыягназе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?