Мітрапаліт Філарэт сустракаецца з Вальфрамам Маасам.

Мітрапаліт Філарэт сустракаецца з Вальфрамам Маасам.

5 лістапада Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Вальфрамам Маасам.

Сустрэча прайшла ў сценах Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення.

У часе размовы нямецкі госць з павагай выказаўся пра знешнецаркоўную дзейнасць Уладыкі і добрым словам згадаў Яго дзейнасць на пасадзе Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы ў 1978–1984 гадах. Бакі таксама абмяняліся думкамі аб становішчы Праваслаўя ў свеце, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

Таксама ў Мінскім Епархіяльным упраўленні мітрапаліт Філарэт сустрэўся з намеснікам кіраўніка місіі Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску Джэймсам Казэнсам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі становішча Праваслаўя ў цэлым і рускага праваслаўя ў прыватнасці на Брытанскіх выспах, паведамляе сайт БПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0