У розных частках свету праводзяцца апытанні грамадскай думкі і нефармальныя даследаванні, якія паказваюць, што, калі б замежнікі маглі браць удзел у амерыканскіх выбарах, прэзідэнт Барак Абама атрымаў бы ўпэўненую перамогу. Напэўна, ён страціў частку таго глянцу і славы, якія меў чатыры гады таму назад, калі аднаго яго з’яўлення народу было дастаткова, каб атрымаць Нобелеўскую прэмію міру. Але Абама ўсё яшчэ папулярны за мяжой. Справа ў тым, што

многім краінам не падабаецца, калі Белы дом паводзіць сябе актыўна і энергічна, а варожыя дзяржавы ятрыць, калі іх задумы і падкопы зрываюцца дзякуючы амерыканскай моцы.
Абама — ідэальны прэзідэнт і для тых, і для другіх, піша The Washington Times.
Сёння ў ЗША адбываюцца прэзідэнцкія выбары, на якія кандыдат-ліберал Барак Абама ідзе лоб у лоб з кансерватарам Мітам Ромні.
Амерыканская сістэмы выбараў прадуманая так, каб адлюстроўваць волю розных рэгіёнаў краіны. Гэтак, Каліфорнія амаль заўжды галасуе за дэмакратаў, а Тэхас — за рэспубліканцаў.
Вынік выбараў і накірунак развіцця Амерыкі на наступныя чатыры гады вырашыцца ў так званых «swing states» — «зменлівых штатах», дзе папулярнасць Абамы і Ромні прыкладна роўная.
Сёлета гэта Фларыда, дзе жыве шмат пенсіянераў, Агаё — зборасны цэх амерыканскага аўтапрама, дзе, дарэчы, жыве нямала беларусаў, Аёва, Каларада.

Традыцыйна большасць беларусаў ЗША галасуе за рэспубліканцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?