Сюжэт — гангстарскі.

Падчас падпольнай гульні ў покер на вялікія грошы хтосьці ўварваўся і абрабаваў гульцоў. Верхаводы мафіі разлічваюць, што кілер Джэкі Коган знойдзе вінаватых.
Як можна зразумець, Когана іграе Брэд Піт.
Сцэнар фільма напісаны паводле рамана Джорджа В. Хігінса «Здзелка Когана».
Твор быў апублікаваны ў 1974 годзе, аднак на экране — канец 2008-ы. Па радыё ўвесь час чуваць урыўкі перадвыбарных баталій Абамы, трывожныя эканамічныя прагнозы.
Зняў фільм рэжысёр родам з Аўстраліі Эндру Дамінік. Яны з Пітам разам рабілі стужку «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса».
Той, хто чакаў вестэрна, расчараваўся тады: дынаміку ў трохгадзінным — шалёна прыгожым — фільме забілі рэжысёрскія і аператарскія пошукі.

«Абрабаванне казіно» (у арыгінале Killing Them Softly) — таксама не чысты гангстэрскі баявік, і ў ім хапае артхаўзных «фішак».

Гэта фільм не для аматараў трылераў, а, хутчэй, для фанатаў Брэда Піта.
Зрэшты, іх не так і мала.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?