Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай накіроўваўся ў Польшчу па асабістых справах. На памежным пераходзе Варшаўскі мост у яго забралі дакументы і загадалі чакаць. Так пратрымалі кадя дзвюх гадзін. Затым прыехалі два чалавекі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі міграцыйнай службы. Але дакументаў не паказалі. Зміцер лічыць, што гэта маглі быць супрацоўнікі КДБ. Пасля іх прыезду пачаўся асабісты і надгляд аўтамабіля. Шукалі любыя носьбіты электронный інфармацыі. Паколькі ў Шурхая іх не было, яго адпусцілі. У выніку на мяжы яго пратрымалі з 5 гадзін раніцы да 10. У дадзены момант Зміцер стаіць у чарзе на ўезд у Польшчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?