Аб'яднаная грамадзянская партыя на сваёй сесіі з'езда ў Мінску прыняла рашэнне пра зняццё кандыдатаў ад партыі, указаўшы, што гэта не азначае завяршэння кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». АГП будзе весці яе да правядзення па-сапраўднаму сумленных выбараў.
Дэлегаты з'езда звярнуліся да сяброў партыі і сваіх прыхільнікаў з прапановай актыўна ўключыцца ў кампанію назірання за выбарамі.
28 ліпеня на першай сесіі з'езда яго дэлегаты вылучылі 57 так званых спікераў палаты прадстаўнікоў — кандыдатаў на дэпутацкія крэслы.
0
0
0
0
0
0