Астранаўта Ніла Армстронга, які памёр 25 жніўня гэтага года, пахавалі ў пятніцу ў водах Атлантычнага акіяна паводле традыцыі ваенна-марскіх сіл ЗША.

На пахаванні прысутнічалі жонка астранаўта Кэрал Армстранг, якая развеяла яго рэшткі над акіянічнымі водамі, і двое сыноў.

Армстронг — першы чалавек, які пабываў на Месяцы, — памёр 25 жніўня ва ўзросце 82 гадоў неўзабаве пасля перанесенай аперацыі на сэрцы.

Сусветную вядомасць яму прынесла экспедыцыя на Месяц на караблі «Апалон-11». 20 ліпеня 1969 ён стаў першым чалавекам, які ступіў на Месяц.

У той момант ён вымавіў фразу, якая стала знакамітай: «Маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скачок для чалавецтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?