Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэта Валерый Вакульчык.

Ён адзначыў, што сабраныя доказы, якія пацвярджаюць факт арганізацыі былымі кіраўнікамі Полацкага гарвыканкама Тачылам і Полацкага райвыканкама Палідаўцом, а таксама іх намеснікамі Куксавым і Ермаковіч у 2009 годзе незаконнага выдзялення для сябе і сваіх блізкіх зямельных участкаў у Полацку ў зоне ахоўванага ландшафту, на тэрыторыі, прылеглай да Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра, для індывідуальнага будаўніцтва.

Абвінавачванні выстаўленыя чацвярым асобам па ч.2 арт.344 «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў або матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў» і ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». «У ходзе следства шкода ад незаконнай дзейнасці пералічаных службовых асоб пакрытая ў поўным аб’ёме», — сказаў Валерый Вакульчык.

Уладзімір Тачыла быў заключаны пад варту 21 мая гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?