Праўладны кандыдат па Наваполацкай выбарчай акрузе №25, лёгкаатлет Вадзім Дзевятоўскі без папярэджання не з'явіўся на запіс радыёдэбатаў.
Дзевятоўскі даў згоду на ўдзел у радыёдэбатах, але на запіс 5 верасня не з'явіўся. Акруговая выбарчая камісія з гэтай нагоды не змагла даць аніякіх тлумачэнняў. Апанент Вадзіма Дзевятоўскага, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Яраслаў Берніковіч аказаўся адзіным удзельнікам, і дэбаты мусілі адмяніць.
0
0
0
0
0
0