Галоўны трэнер зборнай Грузіі па самба Арчыл Чохелі быў сярод спецназаўцаў, якія загінулі ў сераду ў ходзе аперацыі па абясшкоджванні баевікоў з Дагестана.

41-гадовы маёр Чохелі з'яўляўся двухразовым чэмпіёнам свету па самба і шматразовым прызёрам першынстваў Еўропы.

Ён служыў у спецназе і паралельна трэніраваў спартсменаў, нядаўна стаўшы галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Грузіі па самба.

Чохелі рыхтаваўся адправіцца разам з групай спартсменаў у Маскву на турнір, але з-за службы ў грузінскім спецназе меў праблемы з атрыманнем расійскай візы.

Як распавялі сваякі загінулага, пра смерць Чохелі яны даведаліся з навін. «Мы шукалі яго з раніцы, але тэлефон у яго быў адключаны», - сказаў прадстаўнік сям'і загінулага.

Як паведамляе «Грузія Online», у ходзе спецаперацыі загінулі два супрацоўнікі спецназа і доктар Мінабароны Грузіі. Былі знішчаны прынамсі 11 баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0