Пра гэта піша брытанская газета Daily Mail.

Мікал 10 гадоў аддала вывучэнню гэтай геаграфічнай праграмы (з 2001 па 2005 яна называлася не Google Earth, а Earthviewer), якая дае ў тым ліку і рэльефную камп’ютарную выяву паверхні Зямлі. Урэшце Анджэла звярнула ўвагу на два дзіўныя пагоркі сіметрычнай пірамідальнай формы з плоскімі вяршынямі, якія, імаверна, зрабіліся такімі пад уздзеяннем выветрывання.

Адзначаецца, што адзін з гэтых комплексаў, размешчаны крыху менш чым за два дзясяткі кіламетраў ад горада Абу-Сідхум, акрамя курганоў шырынёй прыкладна па 100 метраў уключае таксама плато трохкутнай формы шырынёй 189 метраў. Як кажа выданне, калі гэтае плато і ёсць асновай піраміды, то яна прыкладна ўтрая пераўзыходзіць па памеры найбуйнейшую на Зямлі піраміду Хеопса ў Гізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?