Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі».

Прэпарат, вытворчасцю якога займаецца каліфарнійская кампанія Gilead Sciences і які называецца Truvada, могуць прымаць тыя, хто падвяргаецца высокай рызыцы заражэння і можа ўступіць у полавую сувязь з ВІЧ-інфікаванымі партнёрамі. Ён ужо рэкамендаваны да прыёму разам з наяўнымі антырэтравіруснымі прэпаратамі для людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таблеткі трэба прымаць адзін раз на дзень.

Вынікі даследаванняў сведчаць, што прэпарат зніжае рызыку заражэння ВІЧ да 73%.

Некаторыя работнікі сферы аховы здароўя і групы па барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй выступілі супраць ухвалення Truvada. На іх думку, з’яўленне такога прэпарата можа спрыяць узнікненню падманнага пачуцця бяспекі. Акрамя таго, ёсць асцярогі, што з’яўленне Truvada будзе спрыяць развіццю ўстойлівага да лекаў штаму ВІЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?