Жанчыны не хочуць нараджаць трэцяе дзіця з-за жорсткіх рэпрадуктыўных установак. Такое меркаванне сёння журналістам выказала кіраўнік прыходскага цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» Вераніка Сярдзюк.

«Грамадства навязвае меркаванне, што наяўнасць трох і больш дзяцей не дасць магчымасці жанчыне рэалізавацца ў асабістым і прафесійным жыцці. Прычынай перарывання цяжарнасці ў большасці выпадкаў становяцца не цяжкія жыццёвыя сітуацыі, а жорсткія рэпрадуктыўныя ўстаноўкі», — сказала Вераніка Сярдзюк.

Паводле яе слоў, сярэднестатыстычны партрэт беларускі, якая адважваецца на аборт, зусім не асацыяльны.
Як правіла, гэта маладая замужняя жанчына ад 27 да 35 гадоў, у якой ужо ёсць адно або два дзіцяці. «Рашэнне перапыніць цяжарнасць рэдка звязана з матэрыяльнымі цяжкасцямі. Паколькі ў Беларусі нараджэнне трэцяга дзіцяці дапамагае ў вырашэнні кватэрнага і многіх грашовых пытанняў», — адзначыла Вераніка Сярдзюк.

Таксама яна адзначыла, што ў Беларусі актыўна ўкараняецца предабортнае кансультаванне: «У нашым цэнтры падтрымкі сям’і і мацярынства ўжо год праходзяць такія кансультацыі. На працягу паўгода мы сумесна з Міністэрствам аховы здароўя праводзілі такія мерапрыемствы ў шасці мінскіх жаночых кансультацыях. У рамках гэтага пілотнага праекта атрымалі кансультацыю больш за 400 жанчын, каля 4 працэнтаў захавалі цяжарнасць».

Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля» пры прыходзе храма свяціцеля Мікалая Японскага Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы бясплатна аказвае псіхалагічную, юрыдычную і сацыяльную дапамогу цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?