«Олдтаймер-ралі 2012»: рэтрааўтамабілі, фашысты і савецкія памежнікі 3
У Мінску спаборнічалі уладальнікі аўтарарытэтаў, выпушчаных 30 гадоў таму і раней.
2 чэрвеня ў Мінску прайшоў «Олдтаймер-ралі 2012», арганізаваны грамадскім аб’яднаннем калекцыянераў і рэстаўратараў рэтрааўтамабіляў «МашЫна часу». Паводле слоў арганізатараў, мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі рэтрааўтамабіляў.
У спаборніцтвах ўдзельнічалі ўладальнікі аўтарарытэтаў, выпушчаных 30 гадоў таму і раней, у тэхнічна спраўным стане, якія прайшлі тэхнічных агляд, дапушчаны для эксплуатацыі на дарогах і маюць прыцягальны вонкавы выгляд.