Продаж знішчальнікаў Італіі зробіць яе другой пасля Вялікабрытаніі дзяржавай, якая займее амерыканскія беспілотнікі, аснашчаныя ракетамі і бомбамі з лазерным навядзеннем. ЗША заявілі, што Італія збіраецца спачатку дыслакаваць беспілотнікі ў Афганістане.
Заканадаўцы, якія сумняюцца ў дадзенай угодзе, гавораць пра тое, што рашэнне «ўзброіць» італьянскія беспілотныя апараты сачэння можа ў будучыні перашкодзіць ЗША адмовіць у такой жа магчымасці іншым саюзнікам па НАТО і звесці на нуль спробы ЗША ўпэўніць іншыя краіны (напрыклад, Ізраіль) скараціць вытворчасць сучасных знішчальнікаў.
Прыхільнікі ж такой стратэгіі кажуць, што гэтыя продажы дазволяць саюзнікам ажыццяўляць ваенныя аперацыі самастойна, а таксама пашыраць рынкі для амерыканскіх вытворцаў знішчальнікаў.