У Маскве скончыўся матч за званне чэмпіёна свету па шахматах. Дзеючаму чэмпіёну свету Вішванатану Ананду (Індыя) процістаяў ураджэнец Мінска, ізраільскі шахматыст Барыс Гельфанд.
Матч за званне чэмпіёна свету складаўся з 12 партый і завершыўся ў панядзелак з нічыйным вынікам — 6:6.
Згодна з рэгламентам, сёння тытул быў разыграны на
Гельфанд прайграў 1,5:2,5.
Ананд раней двойчы паспяхова абараняў тытул чэмпіёна свету, выйграўшы ў 2008 годзе ў расейца Уладзіміра Крамніка, а ў 2010-м - у балгарына Весяліна Тапалава. Гельфанд заваяваў права на тытульны матч, заняўшы ў маі 2011 года першае месца на турніры прэтэндэнтаў у Казані.
Прызавы фонд матчу склаў $ 2,55 млн, 60% ад яго атрымае пераможца, 40% -- пераможаны.
***
Барыс Гельфанд нарадзіўся 24 чэрвеня 1968 года ў Мінску, доўгі час жыў на вуліцы Кузьмы Чорнага, выступаў за БеларусьУ 1998 г. выехаў у Ізраіль. З 1990 Гельфанд быў пастаянным удзельнікам бітваў за званне чэмпіёна свету. Ён дайшоў да чвэрцьфіналу прэтэндэнцкага турніру ў 1993 і паўфіналу — у 1996. Гельфанд удзельнічаў і ў чэмпіянатах свету па
У 2011 годзе ўдзельнічаў у матчах прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету па шахматах, якія праходзілі ў Казані з 3 па 27 мая. У фінале за званне прэтэндэнта абыграў расійсца Аляксандра Грышчука.
У сённяшнім нумары «Нашай Нівы» выдрукавана апавяданне Паўла Касцюкевіча «Як я выратаваў Гельфанду залаты медаль».