Прыкладна 30 дэмакратычных актывістаў Гомеля правялі невялікае шэсце і ўсклалі кветкі да капліцы, пабудаванай у памяць аб ахвярах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Каля помніка актывісты правялі хвіліну маўчання.

Міліцыя мерапрыемства не суправаджала. У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі «Гавары праўду!», Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «Наша альтэрнатыва».

«Гэта традыцыйная акцыя памяці ахвяр катастрофы на ЧАЭС. Пагібельны выбух адбыўся з-за нядбайнасці і непрафесіяналізму супрацоўнікаў станцыі. І мы не застрахаваны ад таго, што тое ж можа адбыцца і на будучай беларускай АЭС. Усюды кадры вырашаюць усё. Таму праводзім мерапрыемства і як пратэст супраць будаўніцтва астравецкай атамнай станцыі», — заявіў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?