Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў 27–28 красавіка будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, паведамілі ў пасольстве Туркменістана ў Мінску.
Праграма візіту пакуль не абнародуецца.
Нагадаем, Бердымухамедаў наведваў Беларусь у студзені 2009 года.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Туркменістан ў маі 2002 года, у чэрвені 2008 года і ў красавіку 2011 года.
0
0
0
0
0
0