Сірыйскія сілы бяспекі заяўляюць, што ўзялі пад кантроль раён Баба Амр e цэнтры Хомса — горада, які ў апошнія некалькі тыдняў стаў цэнтрам узброенай барацьбы паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму Башара Асада.

Пасля трохтыднёвага бамбавання сірыйская армія распачала штурм горада. Мэтай арміі з’яўляецца раён Баба Амр з 100-тысячным насельніцтвам.

«Раён знаходзіцца пад кантролем. Армія ўжо распачала зачыстку, прачэсваючы квартал за кварталам і дом за домам. Салдаты старанна аглядаюць усе падвалы і тунэлі ў пошуках зброі і тэрарыстаў», — паведаміла крыніца ў ваенным кіраўніцтве Сірыі.

Паводле ацэнкі ААН,

ад пачатку хваляванняў у Сірыі загінула ўжо 7 500 чалавек.
Захад заклікае Асада сысці ў адстаўку і ўводзіць санкцыі, але да наўпростай вайсковай падтрымкі паўстанцаў справа не дайшла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?